• ГУО "Дубровская средняя школа Лельчицкого района"
  

Обратный отсчет

До Дня Великой Победы 0 дней

Праздники Беларуси

Пажары, якія ўзнікаюць па прычыне дзіцячага свавольства з агнём – з'ява, на жаль, далёка не рэдкая. Фінал такіх пажараў можа быць вельмі трагічным. Амаль усе дзеці праяўляюць павышаную цікавасць да агню, не ўсведамляючы ў поўнай меры яго патэнцыйную небяспеку, іх нястрымна вабіць да гэтага цуду прыроды. Дзецям хочацца як мага раней усё хутчэй даведацца і праверыць на сабе. Імкненне да самастойнасці асабліва выяўляецца, калі дзеці застаюцца дома адны альбо без нагляду.

З мэтай папярэджання дадзеных выпадкаў супрацоўнікі Лельчыцкага раённага аддзела па НС праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы з навучэнцамі ўстаноў адукацыі раёна.

У ходзе гутарак навучэнцы школ самастойна адказвалі на ўсе пытанні, пастаўленыя інспектарам, прагаворвалі алгарытм дзеянняў пры НС, правілы паводзін на вадаёме, прычыны, з-за якіх можа адбыцца пажар, адной з якіх з'яўляецца дзіцячае свавольства. Пазнаёміліся з прынцыпам дзеяння аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка і паслядоўнасцю дзеянняў падчас эвакуацыі.

Паважаныя бацькі! Пажары, выкліканыя дзіцячай свавольствам з агнём, могуць прывесці да сур'ёзных наступстваў. Агонь распаўсюджваецца вельмі хутка, і дзеці не заўсёды ўсведамляюць, наколькі небяспечна гуляць з ім. Таму важна навучаць дзяцей правілам бяспечных паводзін і тлумачыць ім, што агонь - гэта не цацка.

Памятаеце, што бяспека вашага дзіцяці - на першым месцы.

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Поиск по сайту

Баннер

Официальный сайт Государственного учреждения образования "Дубровская средняя школа Лельчицкого района". Регистрационный номер 79364. Дата регистрации 25.06.2013 г.