З 23 па 27 лютага 2015 года ў школе праходзіў тыдзень беларускай мовы і літаратуры.
У мерапрыемствах тыдня прынялі ўдзел вучні 5-9 класаў. Разнастайнасць праграмы дазволіла кожнаму вучню знайсці занятак па душы. З планам тыдня вучні былі пазнаёмлены ў першы дзень.
Для вучняў 7 класа тыдзень пачаўся з віктарыны ”Моўныя скарбы роднага краю”, якую падрыхтавалі вучні 7 класа разам са сваёй настаўніцай Тамарай Іванаўнай Сідарчук.
Самымі актыўнымі былі хлопчыкі. Вучні прадэманстравалі свае творчыя здольнасці: адгадвалі загадкі,складалі прыказкі,утваралі словы. У аўторак, 24 лютага, вучні 5 класа праводзілі КВЗ ”З рога ўсяго многа”, у час якога ўсе жадаючыя мелі магчымасць праверыць свае веды па беларускай мове і літаратуры.
25 лютага вучні 8 класа запрасілі ўсіх на падарожжа “Па краіне Беларусь”. Сваім мерапрыемствам Карповіч Марыя Мікалаеўна пастаралася зацікавіць вучняў да нацыянальнай творчасці, яе гістарычнай каштоўнасці, а таксама імкнулася абудзіць у сваіх выхаванцаў пачуццё гонару да нашай краіны.
26 лютага Тамара Іванаўна Сідарчук праводзіла конкурс ”Ведай роднае слова”, які прайшоў паміж 7 і 8 класамі.
Мэты мерапрыемства:
-папулярызаваць беларускую мову сярод моладзі;
-паглыбіць веды вучняў па роднай мове праз гульню;
-выхоўваць павагу, ашчадныя адносіны да роднага слова, да Радзімы;
-спрыяць развіццю інтэлектуальнага ўзроўню, каманднай работы.
Мэты былі дасягнуты ў ходзе правядзення мерапрыемства. Гэтаму садзейнічалі цікавая і адпаведная ўзросту вучняў форма мерапрыемства, пазнавальныя заданні, конкурсы, накіраваныя на развіццё творчых здольнасцей вучняў. Перамогу атрымалі вучні 8 класа.
Цікава прайшоў 27 лютага лінгвістычны конкурс ”Вясёлая фразеалогія”, які падрыхтавала Марыя Іванаўна Лось з вучнямі 6 класа.
Вучні прадэманстравалі свае творчыя здольнасці. Святочнаму аздабленню і стварэнню атмасферы свята садзейнічалі прачытаныя вучнямі вершы.
Конкурс прайшоў пры высокай актыўнасці ўдзельнікаў гульні і балельшчыкаў.
У гэты ж дзень адбылося закрыццё тыдня. Былі падведзены вынікі і ўручаны падзякі самым актыўным удзельнікам. Сярод удзельнікаў тыдня найбольш актыўнымі былі Андрусава Валянціна, Сечка Аляксандра,Рускевіч Анастасія, Палуянава Алёна-5 клас; Верасовіч Аліна, Колас Вадзім-6 клас; Якушэвіч Марына-8 клас.
Тыдзень прайшоў цікава і захапляльна. Вучні пашырылі свой кругагляд і паглыбілі свае веды.